Сімвалы СДМ ва ўніверсітэтах Партугаліі
Ян Глінскі
Перэгрынацыя сімвалаў СДМ адбываецца на тэрыторыі трох навуковых пляцовак: Партугальскага каталіцкага ўніверсітэта (UCP), Політэхнічнага інстытута (IPCA), а таксама ўніверсітэта Мінью (UMinho). У межах акцыі адбываюцца малітвы, якія праводзяць мясцовыя душпастыры, а таксама канферэнцыі з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў на тэму Сусветных дзён моладзі.
Як патлумачыў арцыбіскуп Брагі Жазэ Кардэйру, мэта перэгрынацыі, між іншым, заключаецца ў тым, каб заахвоціць студэнтаў прыняць удзел у моладзевым форуме ў Лісабоне.
Юбілейны Крыж і абраз Маці Божай Снежнай былі перададзены моладзі ініцыятарам СДМ святым Янам Паўлам ІІ у 1984 і 2000 гадах адпаведна. Перэгрынацыя гэтых сімвалаў завершыцца незадоўга да ўрачыстага адкрыцця моладзевага форуму, які будзе праходзіць з 1 па 6 жніўня 2023 года ў Лісабоне.
Паводле ацэнак улад партугальскай сталіцы, у мерапрыемстве могуць прыняць удзел больш за мільён чалавек.