Кардынал Майкл Чэрны Кардынал Майкл Чэрны 

Чэрны: сінадальнасць трэба практыкаваць, а не прапагандаваць

Сінадальнасць не трэба прапагандаваць як ідэю. Гэта практыка, якой трэба вучыцца і прымяняць яе ў жыцці, пачынаючы з самых нізоў – з парафіі, - лічыць кардынал Майкл Чэрны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека адзначыў, што ўсё пачынаецца з сустрэчы з іншым і распазнавання. Калі мы не будзем слухаць іншых, мы наўрад ці зможам распазнаць, што Дух Святы кажа нам.

Ён запэўніў, што яго ведамства таксама практыкуе сінадальнасць, суправаджаючы Божы народ у яго барацьбе за развіццё, якое павінна ахопліваць усіх, а не толькі прывілеяваных.

“На Другім Ватыканскім Саборы мы атрымалі вялікае вучэнне, якое ў гэтым трэцім тысячагоддзі мы павінны, нарэшце, ўвасобіць у жыццё. Паступова, крок за крокам, мы вучымся жыць па вучэнні гэтага Сабора. Сінадальнасць – гэта спосаб рэалізацыі свайго хрысціянскага паклікання, а таксама паклікання і місіі Касцёла ў сучасным свеце”, - так кардынал Чэрны адказаў на пытанне аб шляху, які Бог чакае ад Касцёла ў трэцім тысячагоддзі.
 

18 ліпеня 2023, 10:32