Кардынал Паралін у Пампеях: спешка сэрца Марыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Пампеях 13 лістапада 2025 года адзначылі 150-годдзе прыбыцця абраза Маці Божай Ружанцовай. Урачыстую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кардынал П’етра Паралін, які перадаў вернікам прывітанне ад Папы Льва XIV. Дзяржаўны сакратар нагадаў пра заслугі святога Бартола Лонга, які 150 гадоў таму прывёз сюды цудадзейны абраз.
У гаміліі кардынал супрацьпаставіў “спешку сэрца” Марыі, народжаную з любові і патрэбы служыць, мітусні сучаснага свету, якая вядзе да рассеянасці і ўцёкаў ад глыбокіх пытанняў.
Ён заклікаў наследаваць унутраны парыў Багародзіцы, прыкладам якога стаў і святы Бартола Лонга. Яго руплівасць ператварыла Пампеі ў “горад надзеі, малітвы і міласэрнасці”. Кардынал Паралін падкрэсліў, што Марыя – “пакорная слуга, а не багіня”, якая вучыць Евангеллю пяшчоты.