Касцёл у Еўропе разважае пра крызіс і надзею сям'і
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
З 9 па 11 лістапада 2025 года ў Рыме адбылася сустрэча на тэму “Хрысціянская сям’я – надзея для Еўропы”, арганізаваная Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE).
Старшыня камісіі па справах сям’і, арцыбіскуп Леа Кушлі, назваў сям'ю сэрцам хрысціянскага жыцця і падкрэсліў надзвычайную актуальнасць вучэння Касцёла ў гэтай сферы.
Эксперты абмеркавалі крызіс сямейнага жыцця, выкліканы старэннем насельніцтва, нестабільнасцю адносін і індывідуалістычным разуменнем любові. Адначасова яны ўбачылі ў гэтым шанец нанова адкрыць евангельскі ідэал сужэнства як вернага паклікання да любові. Было падкрэслена, што Касцёл павінен лепш суправаджаць сем’і, а грамадству неабходна вярнуцца да разумення сям’і ў Божым плане.
Удзельнікам таксама прадставілі даклад аб дзейнасці Еўрапейскай федэрацыі асацыяцый каталіцкіх сем’яў (FAFCE) па абароне інтарэсаў сям'і на еўрапейскім узроўні.