Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Шчаслівы, як святар у Францыі: новае даследаванне

Новае даследаванне ў Францыі паказала, што 80 працэнтаў святароў шчаслівыя ў сваім служэнні, чэрпаючы радасць з веры, нягледзячы на цяжкасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Апытанне “Святарства сёння”, праведзенае “Даследчым цэнтрам каталіцызму” і Французскім інстытутам грамадскай думкі (IFOP), выявіла, што святары “ніколі раней не былі настолькі поўнымі энтузіязму і рашучасці жыць сваім пакліканнем”.

Па словах Жэрома Фурке з IFOP, радасць святароў зыходзіць “з веры, якая жыве ў іх”. Ён адзначыў, што 53 працэнта апытаных напісалі, што найбольшае шчасце ім прыносіць магчымасць “бачыць цуды, якія Бог чыніць у сэрцах людзей”. У той жа час 20 працэнтаў духавенства, якія адчуваюць цяжкасці, у асноўным змагаюцца з адзінотай.

Маладыя святары, якія належаць да “пакалення Сусветных дзён моладзі”, часцей выказваюць жаданне жыць у супольнасці з іншымі святарамі (69 працэнтаў сярод групы 25-34 гадоў) і надаюць большае значэнне “літургічнаму спакою” ў Касцёле.

Адносіны з біскупамі таксама сталі ключавым стрэсавым фактарам: 17 працэнтаў святароў адчуваюць недахоп канкрэтнай падтрымкі. “Маладыя святары хацелі б мець нумар мабільнага тэлефона свайго біскупа”, - адзначыла Пірылё.

Самым глыбокім сумам для ўсіх пакаленняў, па словах Фурке, з’яўляецца заняпад каталіцкай практыкі. Колькасць хростаў радыкальна знізілася.

Старэйшыя святары адчуваюць гэтыя змены найбольш востра, у той час як маладзейшыя ўжо служаць у Касцёле, які ўсведамляе сябе як меншасць, што складаецца з вернікаў, якія робяць свой выбар свядома, а не з прычыны грамадскай кан’юнктуры.
 

19 лістапада 2025, 11:39