Кардынал Палікарп Пэнга Кардынал Палікарп Пэнга 

Танзанія ў жалобе: памёр кардынал Палікарп Пэнга

Архідыяцэзія Дар-эс-Салама абвясціла пра смерць кардынала Палікарпа Пэнга, які адышоў у дом Нябеснага Айца 19 лютага 2026 года.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Глыбокі смутак ахапіў вернікаў Танзаніі пасля афіцыйнага паведамлення аб смерці іх пастыра. Кардынал Палікарп Пэнга памёр 19 лютага 2026 года каля 16.00. Аб гэтай страце абвясціў арцыбіскуп-мітрапаліт Дар-эс-Салама Джуд Тадэус Руваічы, падкрэсліўшы глыбокую духоўную сувязь дыяцэзіяльнай супольнасці са спачылым іерархам.

Кардынал Пэнга нарадзіўся ў 1944 годзе і на працягу дзесяцігоддзяў займаў ключавыя пасады ў Касцёле Танзаніі, у тым ліку быў біскупам Начынгвеа і Тундуру-Масамба, перш чым стаць арцыбіскупам Дар-эс-Салама ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён быў узведзены ў годнасць кардынала Папам Янам Паўлам II.

У афіцыйным звароце арцыбіскуп Руваічы заклікаў маліцца, каб Бог падарыў спачыламу вечны спакой. Гэты зварот стаў першым крокам у падрыхтоўцы да развітання з чалавекам, які доўгі час узначальваў арцыдыяцэзію і быў значнай постаццю для ўсяго рэгіёна.
 

20 лютага 2026, 10:13