Вільня адчыняе дзверы Міласэрнасці: пачаўся Вялікі адпуст
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Духоўныя ўрачыстасці, якія працягнуцца да 12 красавіка 2026 года, прымае Санктуарый Божай Міласэрнасці. Гэта асаблівае месца, дзе ў галоўным алтары захоўваецца арыгінальнае палотнішча аўтарства Яўгена Казіміроўскага, створанае пры непасрэдным удзеле святой Фаўстыны Кавальскай.
На працягу актавы ў храме будзе цэлебравацца 58 святых Імшаў на розных мовах, што падкрэслівае ўніверсальны характар каталіцкай веры і адкрытасць Вільні для пілігрымаў з усяго свету.
Як паведамляе афіцыйны рэсурс санктуарыя, набажэнствы ўзначаляць літоўскія іерархі і святары, якія прыбылі з-за мяжы. Кульмінацыяй адпусту стане нядзеля, 12 красавіка 2026 года. Арцыбіскуп Гінтарас Грушас, арцыбіскуп Віленскі, у гэты святочны дзень узначаліць дзве цэлебрацыі – на літоўскай і англійскай мовах.
Арганізатары забяспечылі прамыя трансляцыі на сайце gailestingumas.lt, што дазваляе далучыцца да малітвы з любога пункту свету. Поўная праграма ўрачыстасцяей ’таксама даступная для спампоўвання ў электронным фармаце, каб кожны жадаючы мог загадзя спланаваць свой удзел у гэтым часе духоўнага абнаўлення.