Арцыбіскуп Ліёна Аліўе дэ Жэрмэ Арцыбіскуп Ліёна Аліўе дэ Жэрмэ 

Прымас Галіі: візіт Льва XIV прынясе "новую Пяцідзясятніцу"

Арцыбіскуп Ліёна Аліўе дэ Жэрмэ, які носіць тытул Прымаса Галіі, звярнуўся да вернікаў з заклікам аб шматлікім удзеле ў падзеях, звязаных з візітам Папы ў Францыю. Святога Айца чакаюць у Парыжы, Лурдзе і Мецы. Ён наведае Францыю 25-28 верасня 2026 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім пасланні арцыбіскуп падкрэсліў, што папскі візіт з'яўляецца "вялікай ласкай для Радзімы", і нагадаў, што з самага пачатку пантыфікату Леў XIV выяўляў зацікаўленасць Францыяй і яе духоўным адраджэннем.

На думку арцыбіскупа, падчас візіту Пантыфік можа закрануць пытанні абароны жыцця і годнасці чалавека, а таксама выклікаў, якія стаяць перад грамадствам, пабудаваным без спасылкі на Бога.

У Мецы, горадзе, звязаным з постаццю Рабера Шумана, візіт мае стаць нагодай для роздуму над мірам і паяднаннем у свеце, закранутым падзеламі і канфліктамі. Дэ Жэрмэ заклікаў вернікаў да малітвы ў інтэнцыі апостальскай падарожжа і заахвоціў да ўдзелу ў сустрэчах з Папам, асабліва ў малітоўным чуванні для моладзі і ў суботняй Імшы у Парыжы. Ён выказаў надзею на тое, што візіт прынясе "багаты плён" і стане нагодай для "новай Пяцідзясятніцы" ў Францыі.
 

02 ліпеня 2026, 11:57