Святы Айцец правёў чарговую спакойную ноч
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Папа правёў спакойную ноч. Ён прачнуўся крыху пасля 8.00”, – гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай сталіцы, апублікаваным раніцай 7 сакавіка 2025 года.
У медыцынскім бюлетэні, распаўсюджаным напярэдадні ўвечары, адзначалася, што клінічны стан Святога Айца заставаўся стабільным у параўнанні з папярэднімі днямі. У яго не назіралася дыхальнай недастатковасці і павышанай тэмпературы цела, а гемадынамічныя паказчыкі і вынікі аналізаў крыві заставаліся стабільнымі.
Святы Айцец працягваў рэспіраторную і рухальную фізіятэрапію, якія прыносяць плён. Ён займаўся некаторымі працоўнымі справамі, чаргуючы працу з адпачынкам і малітвай. Тым не менш, урачы па-ранейшаму захоўваюць стрыманы прагноз.
