Пантыфік: пакласці канец канфлікту ў Святой Зямлі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“У мінулую пятніцу мы суправаджалі малітвай і постам нашых братоў і сясцёр, якія церпяць ад войнаў. Сёння я зноў звяртаюся з настойлівым заклікам як да бакоў, уцягнутых у канфлікт, так і да міжнароднай супольнасці, пакласці канец канфлікту ў Святой Зямлі, які прынёс столькі жаху, разбурэння і смерці. Я прашу вызваліць усіх заложнікаў, дасягнуць пастаяннага спынення агню, гарантаваць бяспечны доступ гуманітарнай дапамогі і выконваць гуманітарнае права ў поўнай меры, у прыватнасці абавязак абараняць мірнае насельніцтва і забарону на калектыўнае пакаранне, неразборлівае прымяненне сілы і прымусовае перасялення насельніцтва”, - сказаў Святы Айцец.
Леў XIV далучыўся да сумеснай заявы Грэка-праваслаўнага і Лацінскага Патрыярхаў Іерусаліма, якія 26 жніўня 2025 года “заклікалі пакласці канец гэтай спіралі гвалту, спыніць вайну і аддаць перавагу агульнаму дабру людзей”.
“Давайце будзем маліцца да Марыі, Каралевы супакою, крыніцы суцяшэння і надзеі. Няхай Яе заступніцтва прынясе прымірэнне і супакой на гэтай зямлі, дарагой усім нам”, - заахвоціў Пантыфік.
