Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер  (AFP or licensors)

Арцыбіскуп Галахер прыме ўдзел у 80-й сесіі Генасамблеі ААН

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер накіраваўся ў ЗША, каб прыняць удзел у 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая распачалася 9 верасня 2025 года ў Нью-Ёрку.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Візіт Сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі працягнецца з 22 па 30 верасня. Ён супадае з перыядам правядзення агульных дэбатаў высокага ўзроўню, якія адбудуцца з 23 па 27 верасня.

Падчас дэбатаў слова могуць браць не толькі прадстаўнікі дзяржаў-членаў, але таксама прадстаўнікі наднацыянальных органаў, дзяржаў і арганізацый, якія маюць статус назіральнікаў.

Тэма 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН: “Лепш разам: 80 гадоў сумеснай працы ў імя міру, развіцця і правоў чалавека”. Яна працягнецца да 8 верасня 2026 года і адлюстроўвае намер міжнароднай супольнасці аднавіць намаганні на карысць шматбаковасці, глабальнай салідарнасці і супрацоўніцтва дзеля міру і ўстойлівага развіцця.
 

22 верасня 2025, 08:51