Папа падчас Юбілейнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас Юбілейнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (@VATICAN MEDIA)

Леў XIV даверыў Украіну заступніцтву новага благаслаўлёнага

Леў XIV заклікаў маліцца аб вытрываласці ў веры і надзеі для ўкраінскага народа праз заступніцтва новага благаслаўлёнага – айца Пятра Паўла Ораса, мучаніка часоў камуністычнага пераследу грэка-католікаў ва Украіне.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння ў Белках, ва Украіне, праходзіць беатыфікацыя айца Пятра Паўла Ораса з Мукачаўскай епархіі, які быў забіты ў 1953 годзе з нянавісці да веры. Калі забаранілі Грэка-Каталіцкую Царкву, ён застаўся верным Наступніку святога Пятра і працягваў мужна выконваць сваё служэнне падпольна, усведамляючы рызыкі. Давайце папросім аб заступніцтве гэтага новага благаслаўлёнага, каб ён выпрасіў для дарагога ўкраінскага народа сілу вытрываласці ў веры і надзеі, насуперак трагедыі вайны”, - заахвоціў Пантыфік на заканчэнне Юбілейнай аўдыецыі, якая 27 верасня 2025 года прайшла на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
 

27 верасня 2025, 11:20