Леў XIV: паважаць недатыкальную годнасць кожнага чалавека
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Выказваю сваю глыбокую блізкасць да палесцінскага народа ў Газе, які працягвае жыць у страху і выжываць у непрымальных умовах, вымушаны ў чарговы раз пакінуць сваю зямлю. Перад Усемагутным Панам, які загадаў: “Не забівай" (Зых 20:13), і перад усім чалавецтвам і яго гісторыяй, кожны чалавек заўсёды мае недатыкальную годнасць, якую неабходна паважаць і абараняць. Аднаўляю заклік да спынення агню, вызвалення закладнікаў, дыпламатычнага ўрэгулявання шляхам перамоў і поўнага захавання нормаў міжнароднага гуманітарнага права. Запрашаю ўсіх далучыцца да маёй шчырай малітвы аб тым, каб неўзабаве наступіў світанак міру і справядлівасці”, - сказаў Святы Айцец.
Вітаючы польскамоўных вернікаў, Леў XIV нагадаў пра ўспамін святога Станіслава Косткі, які будзе адзначацца 18 верасня 2025 года. Ён пажадаў, каб гэты малады святы паслужыў прыкладам і натхненнем для новых пакаленняў вернікаў, у пошуках волі Божай і ў смелым выкананні ўласнага паклікання. Папа даверыў Польшчу і мір ва ўсім свеце заступніцтву гэтага святога.
