Наследны прынц і прэм’ер-міністр Бахрэйна з візітам у Ватыкане
Аляксандр Панчанка – Vatican News
29 верасня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі наследнага прынца і прэм’ер-міністра Бахрэйна Салмана ібн Хамада Аль Халіфа. Затым палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Міраслаў Вахоўскі.
Падчас сардэчных перамоваў у Дзяржсакратарыяце быў адзначаны станоўчы ўзровень двухбаковых адносінаў і падкрэслена супольнае жаданне іх далейшага ўмацавання. Асобная ўвага была нададзена палітыцы Каралеўства Бахрэйн, скіраванай на прасоўванне міжрэлігійнага дыялогу і мірнага суіснавання паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў.
Суразмоўцы таксама абмеркавалі шэраг пытанняў, што ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку неадкладную патрэбу спынення вайны на Блізкім Усходзе і намаганні дзеля ўмацавання міру паміж народамі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
