Падчас малітвы "Анёл Панскі" на ватыканскай плошчы Падчас малітвы "Анёл Панскі" на ватыканскай плошчы  (@VATICAN MEDIA )

Леў XIV пра Сінод, адзінства Касцёла і свой юбілей

Пасля малітвы "Анёл Панскі" 14 верасня 2024 года Леў XIV нагадаў пра 60-ю гадавіну заснавання Сінода Біскупаў, назваўшы яго "прарочай інтуіцыяй" святога Паўла VI.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля нядзельнай малітвы "Анёл Панскі" 14 верасня 2024 года Папа звярнуў увагу вернікаў на важную гадавіну ў жыцці Каталіцкага Касцёла. "Заўтра спаўняецца шэсцьдзесят гадоў з моманту заснавання Сінода Біскупаў, прарочай інтуіцыі святога Паўла VI, дзякуючы якой біскупы маглі яшчэ больш і лепш ажыццяўляць еднасць з Наступнікам Святога Пятра," - адзначыў Леў XIV.

Сінадальнасць – гэта шлях да абнаўлення місіі Касцёла

Пантыфік выказаў спадзяванне на тое, што гэтая гадавіна "абудзіць новую адданасць адзінству, сінадальнасці і місіі Касцёла". Сінод Біскупаў, заснаваны Паўлам VI у 1965 годзе, стаў важным інструментам калегіяльнасці ў Каталіцкім Касцёле, дазваляючы біскупам з усяго свету ўдзельнічаць у кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

Пасля гэтага Святы Айцец сардэчна прывітаў усіх прысутных вернікаў Рыма і пілігрымаў з Італіі і іншых краін. Ён згадаў прадстаўнікоў розных супольнасцей, у тым ліку пілігрымаў з Чылі, Танзаніі, Чэхіі і Перу.

Дзякую ўсім, хто памятаў пра мяне ў малітве

"Найдаражэйшыя, здаецца, вы ведаеце, што сёння мне спаўняецца 70 гадоў, - падзяліўся Папа з вернікамі. - Я дзякую Богу, маім бацькам і ўсім, хто памятаў пра мяне ў малітве. Вялікі дзякуй усім!"

На заканчэнне Леў XIV пажадаў усім добрай нядзелі.
 

14 верасня 2025, 12:25