Папа падзякаваў катэхетам і заклікаў маліцца за іх
Марыя Валодзіна - Vatican News
Папа прывітаў катэхетаў, якія ўдзельнічалі ў юбілейнай Імшы на ватыканскай плошчы, і падзякаваў ім за служэнне Каталіцкаму Касцёлу па ўсім свеце. Ён заклікаў вернікаў маліцца за катэхетаў, асабліва за тых, хто працуе ў складаных умовах.
Леў XIV выказаў блізкасць да народаў Азіі, пацярпелых ад магутнага тайфуна, у прыватнасці на Філіпінах, Тайвані, у Ганконгу, Гуандуне і Хайнане. “Я адчуваю блізкасць да пацярпелага насельніцтва, асабліва да самых бедных, і малюся за ахвяр, зніклых без вестак, многіх перасяленцаў і ўсіх, хто пацярпеў, а таксама за ратавальнікаў і грамадзянскія ўлады. Заклікаю ўсіх да веры ў Бога і салідарнасці. Няхай Пан дорыць сілу і мужнасць, каб пераадолець усе нягоды”, - сказаў Святы Айцец.
Напрыканцы сустрэчы Папа з радасцю паведаміў, што 1 лістапада 2025 года, у рамках Юбілею свету адукацыі, абвесціць Доктарам Касцёла святога Джона Генры Ньюмана за яго вырашальны ўклад у абнаўленне тэалогіі і разуменне хрысціянскай дактрыны.
