Папа паразмаўляў з Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў
18 верасня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Гэта была першая сустрэча італьянскага палітычнага і дыпламатычнага дзеяча з Папам, абраным у маі.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пасля размовы са Святым Айцом Грандзі заявіў на платформе “X”, што быў узрадаваны, пачуўшы з яго вуснаў пацвярджэнне “адданасці Каталіцкага Касцёла служэнню чалавецтву, асабліва бедным, ахвярам вайны, бежанцам і перамешчаным асобам”. “Вельмі патрэбнае святло пасярод цемры”, - дадаў Вярхоўны камісар.
68-гадовы Філіпа Грандзі, ураджэнец італьянскага Мілана, узначальвае Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў з 2016 года. У 2010-2014 гадах ён кіраваў Блізкаўсходнім агенцтвам ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі прац. Вярхоўны камісар некалькі разоў сустракаўся з Папам Францішкам.
19 верасня 2025, 12:39
