Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Гвінеі-Бісау

29 верасня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы прэзідэнта Рэспублікі Гвінея-Бісау Умару Сісока Эмбала.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля аўдыенцыі прэзідэнт Гвінеі-Бісау сустрэўся з Дзяржсакратаром кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Міраслаў Вахоўскі.

У ходзе цёплых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Гвінеяй-Бісау. Асобна быў адзначаны ўклад Касцёла ў дзейнасць на карысць грамадства, асабліва ў галіне адукацыі і аховы здароўя. Бакі абмеркавалі некаторыя аспекты палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і абмяняліся поглядамі на бягучыя міжнародныя падзеі.

29 верасня 2025, 12:51