Пантыфік узначаліць дыяцэзіяльны сход Рымскай дыяцэзіі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Святы Айцец таксама акрэсліць новыя душпастырскія кірункі і выступіць з завяршальным словам на заканчэнне сустрэчы.
Акрамя пробашчаў, парафіяльных вікарыяў, рэктараў, капеланаў і дыяканаў, у сходзе прымуць удзел па тры свецкія асобы з кожнай парафіі. Будуць прадстаўлены таксама свецкія аб’яднанні і мужчынскія і жаночыя манаскія супольнасці.
Падчас сустрэчы з рымскім духавенствам у чэрвені Леў XIV заклікаў актыўна змагацца з беднасцю, самотнасцю, несправядлівасцю і дэфіцытам жылля ў Рыме. “Мы пакліканы браць на сябе гэтыя выклікі і разумець іх у духу Евангелля – як магчымасць сведчыць пра сваю веру. Не ўцякайце ад іх!”, - заахвочваў Святы Айцец.
Рымская дыяцэзія – адна з найбуйнейшых у Італіі: у 333 парафіях працуюць каля 810 святароў і 150 дыяканаў. Акрамя таго, у Рыме знаходзіцца каля 7000 святароў з іншых дыяцэзій і ордэнаў, якія часова пражываюць у горадзе, галоўным чынам па прычыне вучобы.
