2025.09.30 Intenzione Ottobre Bielorusso

Папа: рэлігіі не павінны быць зброяй, а мастамі ў падзеленым свеце

Малітоўную інтэнцыю на кастрычнік Святы Айцец прысвяціў тэме супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў у вырашэнні актуальных глабальных праблем.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

30 верасня 2025 года Папская сусветная сетка малітвы апублікавала відэаролік, у якім Леў XIV абвясціў сваю інтэнцыю на бліжэйшы месяц: “Молімся, каб мы, вернікі розных рэлігійных традыцый, працавалі разам дзеля абароны і пашырэння міру, справядлівасці і чалавечага братэрства”.

Чытаючы словы малітвы, Папа прасіў Бога дапамагчы нам “прызнаць сябе братамі і сёстрамі, пакліканымі жыць, маліцца, працаваць і марыць раза” Ён звярнуў увагу на падзелы ў свеце, прычынай якіх часам становяцца нават рэлігіі. Пантыфік падкрэсліў важнасць таго, каб вернікі розных традыцый шукалі тое, што іх аб’ядноўвае, і супрацоўнічалі на карысць вырашэння глабальных праблем.

“Няхай рэлігія не выкарыстоўваецца як зброя ці муры, але будзе мастом і прароцтвам: робячы магчымай мару аб агульным дабры, суправаджаючы жыццё, падтрымліваючы надзею і становячыся закваскай еднасці ў падзеленым свеце”, - сказаў Святы Айцец.

 

30 верасня 2025, 16:00