Леў XIV на агульнай аўдыенцыі 24 верасня 2025 года Леў XIV на агульнай аўдыенцыі 24 верасня 2025 года  (@Vatican Media)

Святы Айцец атрымаў у падарунак ровар, зроблены вязнямі

24 верасня 2025 года падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV атрымаў незвычайны падарунак – ровар, спецыяльна створаны для яго турэмнымі зняволенымі.

Vatican News

Над роварам працавалі 24 зняволеныя з рамонтнай майстэрні турмы ў Бальцана. Двое з іх атрымалі дазвол прысутнічаць на агульнай аўдыенцыі на Плошчы Святога Пятра і асабіста ўручыць Пантыфіку ровар і яго партрэт. Зняволеныя выказалі спадзяванне, што гэты досвед стане выразным пасланнем надзеі і салідарнасці для ўсіх вязняў, якія з намаганнем крочаць шляхам рэабілітацыі.

Таксама на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане прысутнічаў былы аператар ватыканскага тэлевізійнага цэнтра (CTV) Ларэта Дзі Чэзара, які пераехаў у ЗША. Ён прадставіў Льву XIV стужку “How Kids Roll. Дзеці Газы на хвалях свабоды” рэжысёра Лорыса Лая, якая асвятляе шматвекавы ізраільска-палесцінскі канфлікт праз прызму малаверагоднага сяброўства двух хлопчыкаў — палесцінца Махмуда і ізраільцяніна Алона, якіх аб'яднала захапленне сёрфінгам. 25 верасня 2025 года фільм будзе паказаны ў Ватыканскай фільматэцы.

25 верасня 2025, 12:26