Кляштар пустэльнікаў у Камальдолі Кляштар пустэльнікаў у Камальдолі 

Пантыфік: ісці разам – гэта лад жыцця і місія Касцёла

Сінадальнасць патрабуе ўдзелу ўсіх ахрышчаных у адпаведнасці з іх пакліканнем, пры гэтым нельга ігнараваць уладу, якую Хрыстус надаў біскупам на чале з Наступнікам Пятра, - напісаў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў тэалагічнага сімпозіума.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Леў XIV звярнуўся да ўдзельнікаў сімпозіума на тэму “Біскуп у сінадальным Касцёле”, які праходзіць у Камальдолі з 6 па 9 кастрычніка 2025 года. У пасланні, падпісаным Кардыналам-Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, гаворыцца аб тым, што Святы Айцец духоўна далучаецца да гэтай значнай сустрэчы, сардэчна вітае ўсіх арганізатараў, дакладчыкаў і ўдзельнікаў і выказвае ўдзячнасць за ініцыятыву, якая мае вялікае тэалагічнае і касцёльнае значэнне. Папа назваў біскупаў “аўтарытэтнымі захавальнікамі і сведкамі веры”.

Пантыфік выказаў пажаданне, каб сімпозіум дапамог аднавіць разуменне таго, што “ісці разам” – гэта лад жыцця і місія Касцёла, і што сапраўдная сінадальнасць па сваёй прыродзе патрабуе слухання і ўдзелу ўсіх ахрышчаных у адпаведнасці з іх пакліканнем, пры гэтым нельга ігнараваць уладу, якую Хрыстус надаў Калегіі біскупаў на чале з Наступнікам Пятра.

Напрыканцы паслання Леў XIV заклікаў аб багацці дароў Святога Духа для паспяховага завяршэння сустрэчы і ад усяго сэрца благаславіў яе ўдзельнікаў.

08 кастрычніка 2025, 12:10