Папа: грамадства павінна паважаць годнасць самых уразлівых
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пантыфік падзякаваў сваім гасцям за супрацоўніцтва з Касцёлам, у тым ліку за падтрымку семінарыстаў праз правядзенне штогадовай дабрачыннай вячэры з нагоды гадавіны энцыклікі “Rerum novarum”, якая адбываецца з удзелам прадстаўнікоў бізнесу і грамадзянскай супольнасці.
Святы Айцец выказаў падзяку таксама за ўвагу прафсаюзаў да меншасцяў, экалагічных выклікаў, мігрантаў і бежанцаў. “Прызнаючы, што неабходныя адпаведныя палітычныя меры для гарантавання бяспекі грамадства, я заахвочваю вас працягваць дзейнічаць дзеля таго, каб грамадства паважала годнасць самых уразлівых”, - падкрэсліў Папа.
“Падчас гэтай пілігрымкі, акрамя праходу праз Святую Браму і ўдзелу ў духоўных практыкаваннях, знайдзіце таксама час для разважання над важнымі пытаннямі, якія датычаць правоў і абавязкаў працаўнікоў. Молюся, каб гэты час стаў плённым як для вашых думак, так і для вашых сэрцаў”, - сказаў на завяршэнне прывітання Леў XIV.
