Прэзідэнт Фіджы з візітам у Ватыкане

30 кастрычніка 2025 года Папа Леў XIV прыняў у аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана прэзідэнта Рэспублікі Фіджы, Рату Найкама Тавакекалаты Лалабалаву.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пасля сустрэчы са Святым Айцом прэзідэнт Фіджы правёў перамовы з кардыналам-дзяржсакратаром П’етрам Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Даніэль Пача, падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас шчырых размоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі выказалі задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Фіджы, а таксама адзначылі значны ўклад Каталіцкага Касцёла ў служэнне грамадству.

Размова працягнулася абменам меркаванняў адносна сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне, асабліва ў сферах агульнага інтарэсу: абароны навакольнага асяроддзя і барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю.
 

30 кастрычніка 2025, 12:54