Пантыфік: папросім Пана дапамагчы нам стаць сведкамі надзеі
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Як паломнікі надзеі, мы павінны глядзець на наш неспакойны час у святле Уваскрасення. Мікалай Кузанскі таксама жыў у неспакойную эпоху, якая суправаджалася сур'ёзнымі рознагалоссямі. Аднак ён спадзяваўся на тое, чаго не мог бачыць, і верыў, што Бог зможа здабыць адзінства. Мы таксама можам навучыцца гэтаму ў Мікалая Кузанского. Калі мы не ведаем адказаў, давайце ўспомнім Уваскрослага і папросім яго крок за крокам весці нас па шляху надзеі”, - сказаў Папа, звяртаючыся да англамоўных пілігрымаў.
Вітаючы палякаў, Пантыфік нагадаў пра сотую гадавіну “гістарычнай булы” Пія XI, якой ён рэарганізаваў касцёльную адміністрацыю ў Польшчы, стварыўшы пасля трагічнага перыяду падзелаў і войнаў некалькі новых дыяцэзій. “Няхай скарб веры, які захоўваецца стагоддзямі, умацоўвае святароў і свецкіх у надзеі на руплівае апостальскае служэнне!” – пажадаў ён.
Вітаючы славацкіх пілігрымаў, Папа нагадаў, што Касцёл Славакіі захаваў вернасць Наступнікам святога Пятра, нягледзячы на пераслед. Благаслаўляючы славакаў, ён пажадаў ім "быць адважнымі сведкамі веры і надзеі ў Касцёле і ў грамадстве".
Скіроўваючы свае думкі да моладзі, хворых і маладажонаў, Святы Айцец пажадаў, каб “юбілейны досвед стаў эфектыўным стымулам для міласэрнасці, справядлівасці і міру, каб спрыяць абнаўленню ў Хрысце любога асяроддзя жыцця”.
