Прэзідэнт Харватыі здзейсніў візіт у Ватыкан
31 кастрычніка 2025 года Святы Айцец Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Зорана Міланавіча, прэзідэнта Рэспублікі Харватыя.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пасля сустрэчы з Папам палітык правёў перамовы з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Даніэль Пача, падсакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас шчырых размоў у Дзяржаўным сакратарыяце адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны і абмяркоўваліся розныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага характару, з асаблівай увагай да рэгіёну Заходніх Балкан і рэгіянальнага супрацоўніцтва.
31 кастрычніка 2025, 12:48
