Прэм’ер-міністр Арменіі здзейсніў візіт у Ватыкан

20 кастрычніка 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы прэм’ер-міністра Рэспублікі Арменія Нікола Пашыняна.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Затым палітык правёў перамовы з Дзяржаўным сакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У ходзе цёплых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі паміж Апостальскай Сталіцай і Арменіяй, краінай старажытных хрысціянскіх традыцый. Асаблівая ўвага была нададзена некаторым аспектам жыцця Каталіцкага Касцёла ў Арменіі.

У далейшай размове бакі абмеркавалі іншыя пытанні агульнага інтарэсу, сярод якіх – неабходнасць устойлівага і трывалага міру на Паўднёвым Каўказе.

20 кастрычніка 2025, 13:27