Удзельнікі чацьвёртага набору Школы мастацтваў і рамёстваў у Ватыкане Удзельнікі чацьвёртага набору Школы мастацтваў і рамёстваў у Ватыкане 

Школа мастацтваў і рамёстваў у Ватыкане прывітала новых студэнтаў

Дваццаць юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў прымаюць удзел у Школе мастацтваў і рамёстваў, якая ўжо ў чацвёрты раз праводзіцца пры Базіліцы Святога Пятра.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

На працягу бліжэйшых шасці месяцаў маладыя муляры, тынкоўшчыкі, мармуроўшчыкі, каменячосы, кавалі, цесляры і спецыялісты па мазаіцы будуць бясплатна паглыбляць свае веды і вопыт пад кіраўніцтвам майстроў Фабрыкі Святога Пятра – установы, якая ўжо больш за пяць стагоддзяў праводзіць захаваўчыя, будаўнічыя і рэстаўрацыйныя працы ў ватыканскай базілікі.

Большасць навучэнцаў сёлетняй Школы паходзіць з Італіі, але некалькі студэнтаў прыбылі з Эквадора. Крытэрыямі адбору сталі іх энтузіязм, майстэрства і жаданне вучыцца. У гэтым годзе група складаецца з трынаццаці дзяўчат і сямі хлопцаў.

Вучэбная праграма разлічана на 600 гадзін, на працягу якіх атрыманне тэарэтычных ведаў суправаджаецца практычнымі заняткамі ў ватыканскіх майстэрнях, экскурсіямі і духоўнай фармацыяй.

“Немагчыма добра працаваць без добрых думак і добрага сэрца”, - сказаў, адкрываючы Школу, кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэзбітэр Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане. Іерарх падкрэсліў, што ініцыятыва прапануе моладзі не толькі тэхнічныя веды, але і “сустрэчу з самім сабой і сваім самым глыбокім вымярэннем”.

Школа мастацтваў і рамёстваў праводзіцца ў Ватыкане з 2023 года. Яна стала адраджэннем традыцыі, што ўзнікла ў XVII стагоддзі, калі дасведчаныя майстры бясплатна перадавалі свае веды і вопыт новым пакаленням дзеля захавання прыгажосці і велічы Базілікі Святога Пятра.
 

21 кастрычніка 2025, 11:30