Паўгода пантыфікату: прэм’ера фільма “Леў з Чыкага”
Аляксандр Панчанка - Vatican News
У 18.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе фільм, створаны Дыкастэрыяй па камунікацыі, таксама з’явіцца на каналах “Vatican News” у “YouTube”. Яго можна будзе паглядзець на англійскай, іспанскай або італьянскай мовах.
У бліжэйшыя дні паказ стужкі адбудзецца ў кінатэатрах розных гарадоў Італіі: 21 лістапада – у Вічэнцы і Крэмоне, 25 лістапада – у Трэнта, 1 снежня – у Вероне, 5 снежня – у Генуі, 15 снежня – у Кальяры.
Дакументальны фільм ствараўся як працяг стужкі “Леў з Перу”, якая была прадстаўлена ў чэрвені 2025 года і распавядала пра перыяд місіянерскага і біскупскага служэння Святога Айца ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне.
Над фільмам “Леў з Чыкага” працавалі журналісты Дэбара Кастэлана Любоў, Сальваторэ Чэрнуцыё і Феліпэ Эрэра-Эспаліят. Здымачная група наведала розныя мясціны ў ЗША, звязаныя з жыццём Папы, і паразмаўляла з каля трыццацю сведкамі, у тым ліку з братамі Пантыфіка – Луісам Марцінам і Джонам. Фільм апавядае пра дзяцінства і юнацтва Святога Айца, яго сямейныя сувязі, захапленні і пакліканне.
