Леў XIV сустрэнецца з прадстаўнікамі кінематографа
Марыя Валодзіна - Vatican News
У Юбілейны год Святы Айцец імкнецца паглыбіць дыялог з кінематографам, даследуючы, якім чынам мастацкая творчасць можа спрыяць місіі Касцёла і распаўсюджванню агульначалавечых каштоўнасцяў, – гаворыцца ў прэс-рэлізе Дыкастэрыі па культуры і адукацыі.
Напярэдадні сустрэчы ў відэазвароце Святы Айцец падзеліцца назвамі фільмаў, якія маюць для яго асаблівае значэнне: “Гэтае цудоўнае жыццё” (1946, Фрэнк Капра), “Гукі музыкі” (1965, Роберт Уайз), “Звычайныя людзі” (1980, Роберт Рэдфард), “Жыццё цудоўнае” (1997, Раберта Беніньі).
Сустрэчу арганізуе Дыкастэрыя па культуры і адукацыі ў супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па камунікацыі і Ватыканскімі музеямі. Яна стане працягам сустрэч, прысвечаных выяўленчым мастацтвам (чэрвень 2023 года), гумару (чэрвень 2024 года) і нядаўняму Юбілею мастакоў (люты 2025 года).
Сярод удзельнікаў аўдыенцыі – вядомыя рэжысёры і акцёры: Кейт Бланшэт, Спайк Лі, Эмір Кустурыца, Джад Апатоў, Джузэпэ Торнаторэ, Моніка Белучы, Джордж Мілер, Гаспар Ноэ, Павел Паўлікоўскі, Матэа Гаронэ, Абель Ферара і многія іншыя.
