Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Мучанікі нацызму: Папа зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты

21 лістапада 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, падчас якой ухваліў шэсць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтым ватыканскім ведамствам.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Два дакументы пацвярджаюць мучаніцтва італьянскіх святароў, ксяндза Убальда Марк’ёнэ (1918–1944) і ксяндза Марціна Капэлі (1912–1944), забітых з нянавісці да веры нямецкімі нацыстамі.

Абодва пастыры ў гады Другой сусветнай вайны служылі на поўначы Італіі. Перад пагрозай смерці яны мелі магчымасць уратаваць сябе, але, нягледзячы на рызыку, свядома адмовіліся пакінуць давераных ім вернікаў.

Яшчэ чатыры дэкрэты датычаць прызнання гераічнасці цнотаў італьянскага арцыбіскупа Энрыка Бартарэлі (1916–1979), пастыра архідыяцэзіі Лука і сакратара Канферэнцыі Біскупаў Італіі з 1972 па 1976; італьянскага святара, ксяндза Гаспарэ Годжы (1877–1908), члена Кангрэгацыі Боскага Провіду; аўстралійскай законніцы і ўрача Марыі ад Святога Сэрца (свецкае імя Мэры Глоўры, 1887–1957), заснавальніцы “Catholic Health Association” у Індыі; і бразільскай свецкай верніцы Марыі дэ Лурлэс Гварды (1926–1996), члена супольнасці кансэкраванага жыцця “Caritas Christi”.
 

21 лістапада 2025, 16:02