Пантыфік завяршыў візіт у Турцыю: наперадзе Ліван
Марыя Валодзіна - Vatican News
У нядзелю, 30 лістапада 2025 года, пасля малітвы ў катэдры Армянскай Апостальскай Царквы і Боскай Літургіі ў патрыяршай царкве святога Георгія ў Стамбуле, Святы Айцец завяршыў свой візіт у Турцыю накіраваўся ў Бейрут. У аэрапорце імя Атацюрка яго ветліва віталі прадстаўнікі турэцкага боку. Разам яны накіраваліся ў Залу для ганаровых гасцей для кароткай прыватнай сустрэчы. Цырымонія развітання прайшла ў атмасферы павагі і добразычлівасці.
У 15:01 самалёт кампаніі ITA Airways A320neo з Пантыфікам на борце пакінуў Стамбул і накіраваўся ў Бейрут. Даўжыня маршруту складзе 1128 км. Працягласць палёту – дзве гадзіны. Самалёт праляціць над тэрыторыямі Турцыі, Кіпра і Лівана. Прызямленне ў міжнародным аэрапорце Бейрута чакаецца ў 15:45 па мясцоваму часу.
Па прыбыцці ў Ліван Папа распачне свой візіт з афіцыйных сустрэч з прэзідэнтам, спікерам парламента і прэм'ер-міністрам, а таксама з прамовы да ўлад і дыпкорпуса.
