Леў XIV з дэлегацыяй Міжнароднага фонду “Religions et Sociétés” Леў XIV з дэлегацыяй Міжнароднага фонду “Religions et Sociétés”  (@Vatican Media)

Леў XIV: патрэбна якасная адукацыя з афрыканскай ідэнтычнасцю

Папа заклікаў да развіцця якаснай каталіцкай адукацыі ў Афрыцы і паглыблення місіянерскага супрацоўніцтва паміж Поўначчу і Поўднем, назваўшы гэта знакам надзеі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

7 лістапада 2025 года Леў XIV сустрэўся з дэлегацыяй Міжнароднага фонду “Religions et Sociétés” (Рэлігіі і грамадствы), каб абмеркаваць прасоўванне якаснай каталіцкай адукацыі ў Афрыцы і ўмацаванне місійнага супрацоўніцтва.

Святы Айцец падкрэсліў важнасць забеспячэння моладзі адукацыяй, прасякнутай афрыканскай ідэнтычнасцю, як гэта прадугледжана Афрыканскім адукацыйным пактам. Ён выказаў занепакоенасць ростам "унутранай крохкасці" ў сучасным грамадстве і заклікаў не ігнараваць "маўклівыя заклікі аб дапамозе".

Пантыфік заахвоціў да пашырэння місіянерскай салідарнасці паміж Поўначчу і Поўднем, нагадаўшы, што місія патрабуе ўзаемадзеяння і пазбягання ізаляцыі. Гэтая салідарнасць павінна ўключаць не толькі эканамічную дапамогу, але і абмен душпастырскімі работнікамі паміж Касцёламі.

У гэтым кантэксце Леў XIV падтрымаў рашэнне аб стварэнні Міжнароднага цэнтра місіялогіі і душпастырства Поўнач-Поўдзень, выказаўшы надзею на тое, што ён дапаможа “разам аднавіць місійны імпульс”.

На заканчэнне Папа падзякаваў Фонду за працу, якая нагадвае пра прыгажосць евангелізацыі.
 

07 лістапада 2025, 10:40