Пантыфік: новы благаслаўлёны і заклік да абароны самых слабых
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дыяцэзіяльны святар памёр у 1961 годзе, пражыўшы жыццё, шчодра прысвечанае служэнню ў канфесіянале і духоўнаму суправаджэнню. Пантыфік выказаў надзею на тое, што яго сведчанне “натхніць святароў беззапаветна аддаваць сябе служэнню святому Божаму народу”.
Святы Айцец нагадаў, што ў гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень бедных. Ён падзякаваў усім, хто ў дыяцэзіях і парафіях прасоўваў ініцыятывы салідарнасці з найбольш патрабуючымі.
Папа сімвалічна зноў прадставіў Апостальскую адгартацыю “Dilexi Te” пра любоў да бедных. Гэта дакумент, які “Папа Францішак рыхтаваў у апошнія месяцы свайго жыцця і які з вялікай радасцю я давёў да завяршэння”, - падзяліўся Леў XIV.
Далей Пантыфік далучыўся да Касцёла ў Італіі, які ў гэтую нядзелю праводзіць дзень малітвы за ахвяр злоўжыванняў. Ён пажадаў, каб расла культура павагі як гарантыя абароны годнасці кожнага чалавека, асабліва непаўналетніх і найбольш уразлівых.
Леў XIV сардэчна прывітаў рымлян і пілігрымаў з Італіі і розных частак свету. Сярод іх былі вернікі з Бара ў Чарнагорыі, Валенсіі ў Іспаніі, Сіраса ў Грэцыі, Пуэрта-Рыка, Сафіі ў Балгарыі, Бісмарка ў Злучаных Штатах Амерыкі, студэнты з “Catholic Theological Union” у Чыкага і мужчынскі хор “Eintracht” Nentershausen з Германіі.
Пантыфік асабліва прывітаў польскіх пілігрымаў, нагадаўшы пра гадавіну паслання аб прымірэнні, скіраванага польскімі біскупамі да нямецкіх пасля Другой сусветнай вайны.
