Святы Джон Ньюман – апякун Папскага ўніверсітэта
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сваім хірографам, датаваным 1 лістапада 2025 года, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Папа задаволіў просьбу Вялікага канцлера Папскага ўніверсітэта “Урбаніяна”, кардынала Луіса Антоніа Гакіма Тагле. Іерарх, у сваю чаргу, падтрымаў прапанову Папскага дэлегата і Рэктара гэтай навучальнай установы.
Пантыфік пастанавіў, што святы Джон Генры Ньюман, кардынал Святога Рымскага Касцёла і Доктар Касцёла, павінен быць абвешчаны апекуном Універсітэта.
Як адзначаецца ў дакуменце, мэта гэтага рашэння – каб новы апякун “заступаўся за гэту акадэмічную ўстанову і быў для ўсіх, хто ў ёй фарміруецца для місіянерскага служэння Касцёлу, светлым узорам веры і шчырага пошуку праўды”.
Святы Джон Генры Ньюман нарадзіўся 21 лютага 1801 года ў Лондане і памёр 11 жніўня 1890 года ў Эджбастане. Ён быў кананізаваны 13 кастрычніка 2019 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. 1 лістапада 2025 года Леў XIV абвясціў святога Доктарам Касцёла і апекуном усіх, хто ўдзельнічае ў працэсе выхавання.
Інтэлектуальная і духоўная спадчына Джона Генры Ньюмана з’яўляецца фундаментальнай для сучаснага касцельнага мыслення, а яго жыццёвы шлях служыць прыкладам для ўсіх, хто прысвячае сябе служэнню Евангеллю.
