Леў XIV падчас сустрэчы з італьянскім тэнісістам Янікам Сінэрам Леў XIV падчас сустрэчы з італьянскім тэнісістам Янікам Сінэрам  (ANSA)

Сакрэт бадзёрасці ад Папы: праца, спорт і штотыднёвая паўза

Леў XIV падзяліўся, што штотыднёвая паўза з фізічнай актыўнасцю і працай з’яўляецца яго рэцэптам добрага самаадчування, карысным для цела і душы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вечарам 18 лістапада 2025 года, пакідаючы Папскія вілы ў Кастэль-Гандольфа, каб вярнуцца ў Ватыкан, Папа адказаў на пытанні журналістаў. Іх цікавіла, як ён праводзіць сваю штотыднёвую паўзу, якая ўжо стала звыклай.

Пантыфік пералічыў свае заняткі: “Спорт, чытанне, праца, кожны дзень прыходзіць карэспандэнцыя, тэлефонныя званкі, некаторыя больш важныя, больш тэрміновыя справы”. Ён дадаў, што ў яго раскладзе ёсць месца для тэніса і басейна.

Святы Айцец падзяліўся сваім “рэцэптам” добрага самаадчування: “Каб добра клапаціцца пра сябе, кожны павінен займацца нейкай дзейнасцю: цела і душа, усё разам”.

Пантыфік яшчэ раз падкрэсліў карысць такога падыходу, паўтарыўшы: “Для мяне вельмі карысны момант, паўза на працягу тыдня, гэта вельмі дапамагае”.
 

19 лістапада 2025, 11:11