Вокладка кнігі "Сіла Евангелля". Вокладка кнігі "Сіла Евангелля". 

Папа: прызнанне сябе братамі – супрацьяддзе ад экстрэмізму

“Мы больш не можам талераваць структурную несправядлівасць, з-за якой тыя, хто мае шмат, атрымліваюць яшчэ больш, а тыя, хто мае мала, становяцца ўсё бяднейшымі”, - падкрэсліў Леў XIV.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец напісаў прадмову да зборніка сваіх прамоў пад назвай “Сіла Евангелля. Хрысціянская вера ў дзесяці словах” (La forza del Vangelo. La fede cristiana in 10 parole), які 20 лістапада 2025 года будзе прадстаўлены ў розных гарадах Італіі.

Выданне было падрыхтавана ватыканскім выдавецтвам “LEV” і з’яўляецца анталогіяй тэкстаў Льва XIV, у цэнтры якіх знаходзяцца дзесяць ключавых слоў: Хрыстус, сэрца, Касцёл, місія, адзінства, мір, бедныя, уразлівасць, справядлівасць і надзея.

Ва ўводзінах Пантыфік спаслаўся на сітуацыю сучаснага свету, сцвярджаючы: “Нянавісць і насілле, як на нахіленай паверхні, рызыкуюць пераліцца праз край, пакуль беднасць распаўсюджваецца сярод народаў”. У гэтым кантэксце ён адзначыў, што “менавіта жаданне адзінства, прызнанне сябе братамі з’яўляецца супрацьяддзем ад усякага экстрэмізму”.
 

13 лістапада 2025, 14:16