Аўдыенцыя для прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Аўдыенцыя для прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі  (ANSA)

Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі з візітам у Ватыкане

Важны ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё грамадства Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі адзначаўся падчас сустрэчы Святога Айца з палітычным лідарам гэтай краіны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

8 лістапада 2025 года ў Апостальскім Палацы ў Ватыкане Пантыфік Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафоса, паведаміла Зала Друку Святога Пасада.

Аўдыенцыя для прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
Аўдыенцыя для прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі   (ANSA)

Падчас шчырай размовы была высока ацэнена канструктыўная прысутнасць Каталіцкага Касцёла ў паўднёваафрыканскім грамадстве, асабліва ў сферах адукацыі і аховы здароўя. Падкрэслівалася, што дзейнасць Касцёла спрыяе дыялогу і прымірэнню.

Аўдыенцыя для прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
Аўдыенцыя для прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі   (@VATICAN MEDIA)
08 лістапада 2025, 14:17