Пантыфік ушанаваў памяць заснавальніка Турэцкай Рэспублікі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Праграма афіцыйнага візіту Папы ў Турцыю прадугледжвала наведванне Маўзалея Атацюрка. Святы Айцец прыбыў у гэта месца з аэрапорта Анкары пасля кароткай прывітальнай цырымоніі. Яго суправаджалі прадстаўнікі турэцкіх уладаў і афіцыйных дэлегацый.
Маўзалей Атацюрка, пабудаваны паміж 1944 і 1953 гадамі, з’яўляецца месцам пахавання Мустафы Кемаля Атацюрка, заснавальніка і першага Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі. Пантыфік прайшоў да яго па алеі, уздоўж якой размешчаны каменныя скульптуры львоў у хетскім стылі.
Мемарыяльны комплекс уключае некалькі музеяў, якія знаёмяць з гісторыяй Турэцкай Рэспублікі і асобай яе заснавальніка. Цэнтральнае месца займае памятны знак над магілай Атацюрка ў выглядзе вялікага саркафага. Ён зроблены з суцэльнага блока мармуру вагой 40 тон.
Папа Леў XVI ўсклаў да помніка вянок з белых і чырвоных кветак, пасля чаго пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, выказваючы пажаданне міру і дабрабыту для турэцкага народа. Потым ён накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац ў Анкары на сустрэчу з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.
