Арцыбіскуп Чарльз Філіп Рычард Мот Арцыбіскуп Чарльз Філіп Рычард Мот  (TOBY MELVILLE)

Леў XIV прызначыў новага арцыбіскупа Вэстмінстэрскага

Папа прызначыў новага мітрапаліта Вэстмінстэрскай архідыяцэзіі у Вялікабрытаніі. Ім стаў арцыбіскуп Чарльз Філіп Рычард Мот, які дагэтуль узначальваў дыяцэзію Арундэла і Брайтана.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арцыбіскуп Чарльз Філіп Рычард Мот змяніў на пасадзе кардынала Вінцэнта Нікалса, які ўзначальваў Вэстмінстэрскую архідыяцэзію з 2009 года. Ён падаў прашэнне аб адстаўцы.

Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1958 годзе ў Замбіі, атрымаў адукацыю ў каталіцкіх навучальных установах Вялікабрытаніі і Канады, мае ліцэнзіят па кананічным праве. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1982 годзе. У розныя гады займаў адказныя душпастырскія і адміністрацыйныя пасады. Біскупскае пасвячэнне атрымаў 29 верасня 2009 года. Быў вайсковым ардынарыем Вялікабрытаніі, а з 2015 года – біскупам Арундэла і Брайтана.

19 снежня 2025, 16:01