Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Манголіі
4 снежня 2025 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха.
Марыя Валодзіна – Vatican News
Пасля аўдыенцыі прэзідэнт Манголіі сустрэўся з Дзяржсакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў падсакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, мансіньёр Міхайца Блай.
У ходзе цёплых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі адзначылі добры стан двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Манголіяй, выказаўшы агульнае жаданне развіваць іх і далей, у тым ліку ў культурнай сферы.
Асобна быў падкрэслены станоўчы ўклад мясцовага Каталіцкага Касцёла ў жыццё мангольскага грамадства, асабліва ў сферы адукацыі і аховы здароўя.
04 снежня 2025, 15:29
