Папа Леў XIV у Кастэль-Гандольфа. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV у Кастэль-Гандольфа. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец наведае школу ў Кастэль-Гандольфа

Святы Айцец праводзіць свой штотыднёвы адпачынак у Кастэль-Гандольфа. Перад вяртаннем у Рым, у другой палове дня 16 снежня 2025 года, ён наведае мясцовую каталіцкую школу.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падчас візіту ў Папскую школу Паўла VI у Кастэль-Гандольфа Леў XIV паслухае калядны канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі гэтай установы.

Дар Паўла VI для Кастэль-Гандольфа

Папская школа імя Паўла VI ў Кастэль-Гандольфа знаходзіцца недалёка ад Апостальскага палацу і Вілы Барберыні, у якой звычайна адпачывае Леў XIV. Навучальная ўстанова была пабудавана па ініцыятыве Паўла VI як дар і выраз любові Касцёла да насельніцтва гэтага невялікага мястэчка, на тэрыторыі якога размяшчаецца летняя рэзідэнцыя Пантыфікаў. Павел VI асабіста прымаў удзел у адкрыцці школы, якое адбылося 12 верасня 1968 года. У сваёй інаўгурацыйнай прамове ён падкрэсліваў важнасць каталіцкай адукацыі для новых пакаленняў. У школе навучаюцца каля 300 дзяцей. Адукацыйная праграма грунтуецца на каталіцкіх прынцыпах. З 2021 года ў капліцы навучальнай установы захоўваюцца рэліквіі яе заснавальніка – святога Паўла VI.
 

16 снежня 2025, 14:36