Пантыфік: няхай змоўкне зброя і спыняцца бамбардзіроўкі Украіны
Марыя Валодзіна – Vatican News
“Прайшло ўжо чатыры гады з пачатку вайны супраць Украіны. Маё сэрца зноў звяртаецца да трагічнай сітуацыі, якая перад вачыма ўсіх. Колькі ахвяр, колькі загубленых жыццяў і сем'яў, колькі разбурэнняў, колькі невымоўных пакут! Сапраўды, кожная вайна – гэта рана, нанесеная ўсёй чалавечай сям'і. Яна пакідае пасля сябе смерць, спусташэнне і сляды болю, якімі пазначаныя цэлыя пакаленні. Мір нельга адкладаць: ён – надзённая патрэба, якая павінна знайсці месца ў сэрцах і прывесці да адказных рашэнняў. Таму я зноў рашуча аднаўляю свой заклік: хай змоўкне зброя! Хай спыняцца бамбардзіроўкі! Хай будзе неадкладна дасягнутае спыненне агню і ўзмоцнены дыялог, каб адкрыць шлях да міру! Заклікаю ўсіх аб'яднацца ў малітве за змучаны ўкраінскі народ і за ўсіх, хто пакутуе з-за гэтай вайны і ўсіх канфліктаў у свеце, каб у нашы дні заззяў доўгачаканы дар міру!” - сказаў Леў XIV пасля малітвы “Анёл Панскі”.
