Пастырскія падарожжы Папы па Італіі: афіцыйны графік
Марыя Валодзіна - Vatican News
8 мая 2026 года Папа наведае Пампеі, дзе ўзначаліць Святую Імшу і малітву да Багародзіцы. У другой палове дня ён накіруецца ў Неапаль, дзе ў катэдральным саборы адбудзецца сустрэча з духавенствам і кансэкраванымі асобамі, а пазней на плошчы Плебісцыта – сустрэча з жыхарамі горада.
У суботу, 23 мая 2026 года, Пантыфік наведае Ачэру, размешчаную на сумна вядомай у Італіі “зямлі вогнішчаў” (Terre dei Fuochi), дзе сустрэнецца з вернікамі.
Наступная пастырская паездка Папы – у Павію – запланавана на 20 чэрвеня 2026 года.
4 ліпеня 2026 года Леў XIV прыбудзе на востраў Лампедуза.
На 6 жніўня 2026 года запланавана паездка Папы ў Асізі, дзе ён узначаліць Святую Імшу з нагоды 800-годдзя смерці святога Францішка і сустрэнецца з моладдзю ў базіліцы Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі.
Шэраг летніх пастырскіх падарожжаў Льва XIV завершыцца 22 жніўня 2026 года ў Рыміні, дзе ён сустрэнецца з удзельнікамі 47-й Сустрэчы для сяброўства паміж народамі і ўзначаліць Імшу для вернікаў мясцовай дыяцэзіі.
