Візіт прэзідэнта Венгрыі ў Ватыкан Візіт прэзідэнта Венгрыі ў Ватыкан

Прэзідэнт Венгрыі здзейсніў візіт у Ватыкан

Адносіны паміж Святым Пасадам і Венгрыяй, роля сям’і і абарона ўразлівых хрысціянскіх супольнасцяў, канфлікты і намаганні па спрыянні міру – гэтыя тэмы закраналіся падчас візіту прэзідэнта Венгрыі ў Ватыкан.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

21 лютага 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка. Затым палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў падсакратар па адносінах з дзяржавамі, мансеньёр Міхайца Блаж.

Падчас размоў у Дзяржаўным сакратарыяце, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, выказвалася задавальненне моцнымі двухбаковымі адносінамі і ўкладам Каталіцкага Касцёла ў розныя сферы грамадскага жыцця.

Закраналіся таксама тэмы, якія ўяўляюць узаемную зацікаўленасць, сярод якіх цэнтральная роля сям’і і абарона найбольш уразлівых хрысціянскіх супольнасцяў у свеце.

Бакі абмяняліся меркаваннямі адносна актуальных міжнародных падзей, у прыватнасці сітуацый канфліктаў, выказваючы пажаданне на больш актыўныя намаганні па прасоўванні міру, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

21 лютага 2026, 13:24