Леў XIV падчас сустрэчы з прэлатам "Opus Dei" Фернанда Акарысам. Архіўнае фота Леў XIV падчас сустрэчы з прэлатам "Opus Dei" Фернанда Акарысам. Архіўнае фота 

Папа прыняў прэлата "Opus Dei": абнаўлення статутаў працягваецца

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэлата "Opus Dei" Фернанда Акарыса, а падрабязнасці іх размовы сталі вядомыя з афіцыйнага паведамлення самой прэлатуры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча, якая адбылася ў Ватыкане 16 лютага 2026 года, была прысвечана рэвізіі статутаў і бягучым справам гэтай структуры. У той час як афіцыйныя крыніцы Святога Пасада толькі пацвердзілі факт сустрэчы, прэс-рэліз "Opus Dei" раскрыў змест дыялогу. Паводле дакумента, размова прайшла ў атмасферы вялікага даверу і шчырасці.

Прэлатура паведаміла, што Святы Айцец пакуль не можа назваць канкрэтную дату публікацыі новых статутаў. Леў XIV патлумачыў прэлату Акарысу, што працэс адаптацыі норм усё яшчэ знаходзіцца ў фазе вывучэння эксператамі. Гэта праца была распачата па ініцыятыве Папы Францішка, які імкнуўся даць супольнасці больш адпаведную сучаснаму праву структуру.

Падчас аўдыенцыі Пантыфік і ксёндз Акарыса закранулі падрыхтоўку да святкавання 100-годдзя заснавання "Opus Dei", якое будзе адзначацца ў кастрычніку 2028 года. Акрамя святочных планаў, абмяркоўвалася і складаная сітуацыя ў Аргенціне. Гаворка ідзе пра судовы пазоў, звязаны з канфліктам вакол аплаты працы.

Сёння "Opus Dei" налічвае каля 90 тысяч чальцоў ва ўсім свеце. Арганізацыя, заснаваная святым Хасэмарыяй Эскрывам дэ Балагерам у 1928 годзе, аб’ядноўвае свецкіх вернікаў і духавенства, якія імкнуцца сведчыць пра Евангелле праз сваё штодзённае жыццё і прафесійную дзейнасць.
 

17 лютага 2026, 08:51