Прэзідэнт Францыі здзейсніў візіт у Ватыкан

Адносіны паміж Святым Пасадам і Францыяй, міжнародныя пытанні і канфлікты ў свеце – гэтыя тэмы абмяркоўваліся падчас афіцыйнага візіту ў Ватыкан Эмануэля Макрона.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

10 красавіка 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Затым палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоваў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Францыяй. Бакі таксама абмеркавалі важныя пытанні міжнароднага характару, абмяняўшыся меркаваннямі адносна канфліктных сітуацый у свеце і выказаўшы пажаданне, каб мірнае суіснаванне зноў магло ўсталявацца праз дыялог і перамовы, паведаміла Зала Друку Святога Пасада.
 

10 красавіка 2026, 15:32