Катэдра Сьюдад-дэ-ла-Пас: Папа асвяціў першы камень

Перад Святой Імшой, якая 22 красавіка 2026 года прайшла ў базіліцы Беззаганнага Зачацця ў Мангома, Леў XIV асвяціў першы камень будучага катэдральнага сабора Сьюдад-дэ-ла-Пас, новай сталіцы Экватарыяльнай Гвінеі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Урачысты абрад прайшоў на плошчы перад базілікай, на якой сабраліся дзясяткі тысячы вернікаў. Папа звярнуўся да прысутных з цёплымі словамі прывітання, падкрэсліўшы важнасць адзінства і веры. Ён адзначыў, што гэты дзень з’яўляецца благаслаўлёным і асаблівым для ўсіх, хто праслаўляе Пана і просіць Яго ласкі для ўсіх прысутных і іх сем’яў.

“Мы жадаем аднавіць нашу веру, мы жадаем аднавіць наша абавязацельства ісці за Езусам Хрыстом з вернасцю, у Яго Касцёле, і заўсёды быць адзінымі ў каталіцкай супольнасці”, - сказаў Святы Айцец, асвячаючы першы камень храма, які будзе пабудаваны ў новай сталіцы Экватарыяльнай Гвінеі Сьюдад-дэ-ла-Пас (Горад міру).

Затым Пантыфік прамовіў малітву аб благаслаўленні Пана, заклікаючы Яго спаслаць благаслаўленне на ўвесь народ Божы і на асвечаны камень. Гэты камень уяўляе сабою моц веры, якая аб'ядноўвае і робіць вернікаў братамі і сёстрамі ў Езусе Хрысце, сынамі і дочкамі адзінага Бога, - падкрэсліў ён.

22 красавіка 2026, 13:15