Папа Леў XIV прымае старшыню Еўрасавета Антоніу Кошту ў Ватыкане. Архіўнае фота Папа Леў XIV прымае старшыню Еўрасавета Антоніу Кошту ў Ватыкане. Архіўнае фота  (@VATICAN MEDIA)

Папа і старшыня Еўрасавета абмеркавалі Блізкі Усход і Афрыку

Святы Айцец і старшыня Еўрапейскага савета па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе, а таксама выклікі афрыканскага кантынента, які нядаўна наведаў Пантыфік.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У другой палове дня 29 красавіка 2026 года Папа Леў XIV паразмаўляў па тэлефоне са старшынёй Еўрапейскага савета Антоніу Луішам Сантушам да Коштам, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Падчас сардэчнай размовы абмяркоўвалася сітуацыя на Блізкім Усходзе, з асаблівай увагай да Заходняга берагу ракі Іардан, Дзяржавы Палесціна, а таксама становішча хрысціян на поўдні Лівана.

У працяг размовы Святы Айцец падзяліўся некаторымі разважаннямі аб сваім нядаўнім Апостальскім падарожжы ў Афрыку, падкрэсліўшы важнасць міжрэлігійнага дыялогу, прасоўвання міру і падтрымкі найбольш уразлівых супольнасцей кантынента.
 

30 красавіка 2026, 08:39