Папа на шляху з Афрыкі: тэлеграмы кіраўнікам дзяржаў
Марыя Валодзіна - Vatican News
У тэлеграмах Пантыфік выказаў удзячнасць за гасціннасць, якую яму аказалі падчас апостальскага падарожжа ў Афрыку, і падкрэсліў важнасць міру, адзінства і развіцця народаў кантынента.
Пасланні да лідараў афрыканскіх краін
Пакідаючы Экватарыяльную Гвінею Пантыфік падзякаваў яе кіраўніку і жыхарам краіны за шчодры прыём і цеплыню, пажадаўшы ім благаслаўлення адзінства і росквіту.
Цёплыя пасланні былі накіраваныя таксама прэзідэнтам Камеруна, Нігерыі і Нігера. Пантыфік даслаў ім свае малітоўныя пажаданні і заклікаў на іх краіны Божыя дары салідарнасці, радасці і міру.
Пралятаючы над Алжырам і Тунісам, Папа накіраваў свае добрыя пажаданні іх кіраўнікам і грамадзянам, запэўніўшы ў сваіх малітвах за адзінства і згоду ў гэтых паўночнаафрыканскіх краінах.
Пасланне да прэзідэнта Італіі
Асобную тэлеграму Пантыфік накіраваў прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджа Матарэле. Ён адзначыў, што падчас свайго першага апостальскага падарожжа на афрыканскі кантынент сустрэў народы, якія глыбока ўкараніліся ў духоўныя традыцыі і імкнуцца да сапраўднага дабрабыту. Ён перадаў Матарэле сваё шчырае пажаданне супакою, запэўніўшы ў сваёй пастаяннай малітве за Італію.
